Сёння ў заходніх і цэнтральных раёнах Беларусі аб’яўлена штармавое папярэджанне, паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.

Паводле інфармацыі метэаролагаў, у сувязі са змяшчэннем актыўнага атмасфернага фронту развіццём магутнай кучава-дажджавой воблачнасці ў заходніх і цэнтральных раёнах краіны прагрымяць навальніцы са шквалістым узмацненнем ветру парывамі 15–20 метраў у секунду, месцамі да 24 метраў у секунду. У асобных раёнах прагназуюцца моцныя ліўні і град.

У сярэдзіне дня на большай частцы тэрыторыі краіны паветра прагрэецца да плюс 30–34 градусаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?