У кіно 22-гадовы аўстрыец дэбютаваў пад псеўданімам Стронг.

У кіно 22-гадовы аўстрыец дэбютаваў пад псеўданімам Стронг.

Роля Конана-Варвара дала Шварцэнэгеру пропуск на галівудскі алімп.

Роля Конана-Варвара дала Шварцэнэгеру пропуск на галівудскі алімп.

Роля Тэрмінатара замацавала сусветную славу актора.

Роля Тэрмінатара замацавала сусветную славу актора.

За акторам замацаваўся вобраз супергероя.

За акторам замацаваўся вобраз супергероя.

У 90-х Шварцэнэгер пачаў здымацца ў камедыях, у фільме «Джуніёр» ён нават нарадзіў.

У 90-х Шварцэнэгер пачаў здымацца ў камедыях, у фільме «Джуніёр» ён нават нарадзіў.

Сёння актора можна пабачыць з сівой барадой.

Сёння актора можна пабачыць з сівой барадой.

Але на пенсію жалезны Арні відавочна не збіраецца.

Але на пенсію жалезны Арні відавочна не збіраецца.

Першую ролю малады аўстрыец атрымаў у 22 гады. «Геркулеса ў Нью-Ёрку» ён выконваў пад псеўданімам Стронг — на той момант для Галівуда ягонае сапраўднае прозвішча было занадта складаным для вымаўлення.

Дэбют не прынёс яму жаданай вядомасці і славы, але сітуацыя змянілася пасля выхаду на экраны «Конана-варвара» і «Конана-разбуральніка». Потым быў першы «Тэмінатар», які стаў кінакласікай і эталонам жанру. Цяжка паверыць, што гэта быў малабюджэтны фільм. Працяг «Тэрмінатара» канчаткова замацаваў Шварцэнэгера на галівудскім алімпе.

У 90-х актор спрабуе сябе ў кінакамедыях, адыходзячы на час ад вобраза супергероя. У фільме «Джуніёр» ён нараджае, у «Паліцыянце з дзіцячага садка» — выхоўвае дзяцей.

Другая палова 90-х прыносіць праблемы са здароўем, гэта робіцца прычынай часовага сыходу са сцэны. Актор час ад часу нагадвае пра сябе ролямі ў фільмах пра канец свету, але ні славы, ні ганарараў яны яму не прыносяць. Канец кар’еры для яго не наступіў. Вяртанне Арнольда на вялікую сцэну забяспечыла трэцяя частка «Тэрмінатара».

З 2003 па 2011-ы Шварцэнэгер працуе губернатарам штата Каліфорнія. Здавалася б, тут і зусім пра кіно можна забыцца за дзяржаўнымі клопатамі. На публіцы ён з’яўляецца з пасівелай барадой і гэта выклікае ў амерыканскай прэсе адпаведныя водгукі.

Але выглядае, што на пенсію Арні не збіраецца. Неўзабаве на экраны выйдзе фільм «Нястрымныя-2», у якім Шварцэнэгер нагадаў пра сябе разам з іншымі ветэранамі сцэны—Сільвестрам Сталонэ, Чакам Норысам, Брусам Уілісам ды іншымі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?