Самымі дарагімі спецыяльнасцямі для першакурснікаў БДУ стануць «правазнаўства» і «эканамічнае права» на юрыдычным факультэце, «міжнароднае права» на факультэце міжнародных адносін — 14 млн. 950 тыс. рублёў, самымі таннымі — «беларуская філалогія (па напрамках)», «расейская філалогія (па напрамках)» на філалагічным факультэце, а таксама «сацыяльная праца» на гуманітарным факультэце. Гэтыя спецыяльнасці стаяць 10 млн. 700 тыс. рублёў, паведамляе БелТА.
Такая інфармацыя размешчана, напрыклад, на сайце Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.
У параўнанні з мінулым годам кошт навучання вырас прыкладна на 39% і складае больш чым 11 млн. 358 тыс., ці 11 млн. 587 для студэнтаў дзённай формы навучання (раней — звыш 6 млн. 932 тыс. і 7 млн. 185 тыс. адпаведна.Кошт навучання для студэнтаў завочнай формы навучання складзе больш чым 4 млн. 406 тыс (раней — больш за 2 млн. 594 тыс., ці 2 млн. 610 тыс.)
Таксама значна вырас кошт навучання
Нана факультэце камп’ютарнага праектавання і факультэце радыётэхнікі і электронікі — на 39% — з 9 млн. 135 тыс. да 12 млн. 700 тыс. рублёў; на факультэце тэлекамунікацый — прыкладна на 25% — з 9 млн. 48 тыс. да 12 млн. 700 тыс.інжынерна-эканамічным факультэце кошт навучання вырас на 52% — з 9 млн. 680 тыс. да 14 млн. 700 тыс. рублёў; на факультэце камп’ютарных сістэм і сетак, факультэце інфармацыйных тэхналогій і кіравання — прыкладна на 45% — з 10 млн. 155 тыс. да 14 млн. 700 тыс. рублёў;
Кошт навучання для студэнтаў БДУІР для вячэрняй формы навучання складзе для ўсіх спецыяльнасцей 8 млн. 700 тыс. рублёў, для завочнай — 4 млн. 500 тыс. рублёў, для дыстанцыйнай формы навучання за вывучэнне адной дысцыпліны — 410 тыс. рублёў (раней адпаведна 6 млн. 615 тыс. рублёў, 4 млн. 85 тыс. рублёў і 338,5 тыс. рублёў).
Таксама стаў вядомы кошт навучання ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя Пятра Машэрава. Для спецыяльнасці «правазнаўства» першага курса яна складзе 12 млн. 208 тыс. рублёў, для студэнтаў усіх астатніх спецыяльнасцей — 10 млн. 758 тыс. рублёў. На завочным аддзяленні кошт навучання на спецыяльнасці «правазнаўства» складзе больш чым 3 млн. 705 тыс. рублёў за год, на астатніх — звыш 3 млн. 500 тыс.
Трэба адзначыць, што галоўная ВНУ краіны — БДУ — і большасць іншых беларускіх ВНУ ўсё яшчэ не аб’явілі кошт навучання для





