Інфармацыю пра запланаваную ў Беларусі новую дэвальвацыю — да 15 тысяч рублёў за даляр ЗША — у Нацыянальным банку назвалі «адкрытым трызненнем».
Звесткі пра тое, што рашэнне аб правядзенні новай дэвальвацыі было прынята на днях на закрытай нарадзе, распаўсюдзіў раніцай 30 ліпеня са спасылкай на крыніцу ў Нацбанку
Паводле інфармацыі крыніцы, на нарадзе абмяркоўваліся наступствы павышэння сярэдняга заробку да 500 даляраў, і асноўным вынікам стала «прыняцце рашэння аб правядзенні новай дэвальвацыі».
«Адзін з верагодных сцэнараў мае на ўвазе давядзенне курсу рубля да 15 тысяч за даляр», — паведаміў ананімны чыноўнік.
«У якасці абгрунтавання правядзення новай дэвальвацыі прапанецца паведамляць насельніцтву, што дэвальвацыя спрыяльна адбіваецца на экспарце прадукцыі, дазваляе мець пазітыўнае сальда плацежнага балансу і пагашаць знешнія даўгі, — цытуе
Адзін чыноўнік з Адміністрацыі таксама ўнёс прапанову запусціць „качку“, што нібыта дэвальвацыю справакавалі замежныя кампаніі з мэтай скупкі за бясцэнак беларускіх прадпрыемстваў».
Паведамляецца таксама, што «ў якасці асноўнай меры кантролю над сітуацыяй на пасяджэнні разглядалася пытанне замарозкі ўкладаў і абмежаванні па зняцці наяўнасці ў банкаматах», што, па дадзеных крыніцы ў Нацбанку, можа адбыцца «ўжо ў кастрычніку».
«Я бачыў гэтую інфармацыю, але адкрытае трызненне мы не каментуем», — заявіў БелаПАН
Нагадаем, першая дэвальвацыя нацыянальнай валюты адбылася ў Беларусі 2 студзеня 2009 года, калі курс рубля да даляра быў зніжаны на 20,45%. Наступная дэвальвацыя, на 56,3%, была праведзена 24 мая 2011 года.
14 верасня таго ж года
На сённяшні дзень курс складае 8.260 рублёў за даляр ЗША. Паводле прагнозаў Нацбанка, сярэднегадавы курс па выніках 2012 года павінен скласці 9.150 рублёў за даляр.





