28 кастрычніка ва Украіне пройдуць выбары ва ўкраінскі парламент — Вярхоўную Раду. Палітолагі чакаюць, што Партыя рэгіёнаў захавае большасць. Але апазіцыя здольная на сюрпрызы. Яна ідзе на выбары ў новым фармаце.
Рэйтынгі палітычных сілаў Украіны ад розных сацыялагічных агенцтваў.
Арсень Яцанюк, Аляксандр Турчынаў з «Бацькаўшчыны» і кіраўнік нацыяналістаў Алег Цягнібок.
Заўважым, што ва Украіне цяпер дзейнічае змяшаная выбарчая сістэма. Палову з 450 дэпутатаў Вярхоўнай Рады абіраюць у аднамандатных (мажарытарных) акругах, а другая палова напаўняецца ў выніку галасавання за партыйныя спісы. Прахадны бар’ер для партый складае 5%.
Электаральна Украіна падзеленая на дзве часткі:
Адзіным «Фронтам» за «Бацькаўшчыну»
Паводле фактычна ўсіх апытанняў, цяпер лідарам электаральных сімпатыяў ўкраінцаў з’яўляецца аб’яднанне дзвюх найбуйнейшых апазіцыйных партыяў. У кааліцыю ўвайшлі «Бацькаўшчына» на чале са зняволенай Юліяй Цімашэнкай, і «Фронт зменаў» колішняга кіраўніка Вярхоўнай Рады Арсеня Яцанюка.
Абедзве партыі ўваходзяць у так званы «Камітэт супраціву дыктатуры»,
Паводле закона, удзел у выбарах маюць права браць толькі партыі, а не выбарчыя блокі. Таму аб’яднанне ідзе на выбары пад шыльдай «Бацькаўшчыны». Сацыёлагі даюць такому аб’яднанаму спісу першае месца і каля 25–28% падтрымкі. Да кааліцыі «Бацькаўшчыны» далучыліся шматлікія дробныя партыі ліберальнага і
За «дэмакратаў», як называюць ў СМІ гэтае аб’яднанне, галасуе збольшага цэнтральная і заходняя Украіна.
Партыя рэгіёнаў: стаўка на мажарытарныя акругі
Калісьці самая папулярная партыя, якая яшчэ 2 гады таму на хвалі перамогі Януковіча мела 45% падтрымкі, цяпер страціла амаль палову прыхільнікаў. Сацыёлагі прагназуюць «рэгіяналам» другое месца і 23–28% галасоў. Не дапамагло Партыі рэгіёнаў і аб’яднанне з «Моцнай Украінай» — партыяй бронзавага прызёра выбараў 2010 года, а цяпер
Цяжкі стан украінскай эканомікі, гучныя палітычныя справы супраць Цімашэнкі ды колішняга міністра ўнутраных справаў Юрыя Луцэнкі, рост цэнаў на прадукты і
Нягледзячы на гэта, Партыя рэгіёнаў кантралюе ўрад, большасць ў Вярхоўнай Радзе, пост прэзідэнта, большасць мясцовых радаў, апрача заходняй Украіны, і мясцовыя дзяржаўныя адміністрацыі. Раздробленасць дэмакратычнага ды нацыяналістычнага электарату грае на карысць «рэгіяналам». Менавіта таму ПР мае нядрэнныя шанцы сур’ёзна палепшыць свае вынікі на выбарах за кошт мажарытарных акругаў і далейшага зваблівання ва ўладную кааліцыю беспартыйных
Партыя рэгіёнаў выступае за падвышэнне статусу расійскай мовы ва Украіне. Фактычна, за 2 гады кіравання Януковіча расійская мова яшчэ больш узмацніла свае пазіцыі ў СМІ, часткова ў адукацыі. З кожным годам колькасць расійскамоўных праграмаў па тэлебачанні павялічваецца, расійская мова цяпер выкарыстоўваецца ў судовай, рэкламнай сферы, у пракаце фільмаў. А зусім нядаўна ПР прыняла ў Вярхоўнай Радзе закон «Аб асновах дзяржаўнай моўнай палітыкі», паводле якога ўкраінская мова фактычна страчвае статус адзінай дзяржаўнай мовы на большай частцы тэрыторыяў краіны, у тым ліку ў сталіцы, Кіеве. Але праз масавыя акцыі пратэсту, парушэнне працэдуры галасавання і адмову спікера Вярхоўнай Рады Уладзіміра Літвіна падпісваць дакумент закон пакуль не ўступіў у сілу. У далейшым ПР плануе ўвядзенне расійскай як другой дзяржаўнай мовы ва ўсёй Украіне. З іншага боку, не усе «рэгіяналы» падтрымліваюць такую пазіцыю. Так, напрыклад, дэпутаты ад ПР з Галіччыны, галасавалі супраць.
Электаральна ПР мае найбольшую падтрымку на Данбасе і ў Крыме, меншую — у астатніх рэгіёнах поўдня ды ўсходу. Яшчэ менш ПР падтрымліваюць у цэнтры Украіны, а найбольш «не любяць» — на захадзе.
УДАР. Пытанне, па кім?
За апошнія месяцы сур’ёзны рост электаральных сімпатыяў дэманструе партыя вядомага ўкраінскага баксёра Віталя Клічко, якае мае назву «Украінскі дэмакратычны альянс за рэформы», УДАР. Партыя выйшла на стабільнае трэцяе месца недзе з 10% падтрымкі, прычым істотна вышэйшую падтрымку УДАР мае сярод моладзі.
УДАР не браў удзелу ва ўзгадненні кандыдатаў ад аб’яднанай апазіцыі і высунуў сваіх кандыдатаў ва ўсіх мажарытарных акругах. Таксама да партыі ёсць прэтэнзіі ў тым, што яе дэпутаты ў мясцовых радах часта аказваліся гэтак званымі «тушкамі»-то бок перабежчыкамі ў Партыю рэгіёнаў.
Ідэалагічна УДАР — вельмі размытае ўтварэнне. Галоўную ролю ў ім мае фігура самога Клічко. Нягледзячы на тое, што сам ён расійскамоўны, Клічко выказаўся супраць надання расійскай мове статусу другой дзяржаўнай і «моўнага» закона ад ПР.
Камуністы: за двума зайцамі?
На чацвёртым месцы ў рэйтынгах ідуць камуністы. На апошніх парламенцкіх выбарах КПУ атрымала 5,4%. Цяпер паводле розных ацэнак, за іх гатовыя прагаласаваць ад 7% да 10% выбаршчыкаў. Пераважна, гэта расчараваныя Януковічам.
Пэўны рост КПУ тым больш дзіўны, што партыя,
Нягледзячы на пэўны рост, разлічваць на павелічэнне колькасці мандатаў камуністам не варта: у 2007 выбары адбываліся паводле прапарцыйнай сістэмы, а цяпер палова дэпутатаў будзе абраная ў акругах, і наўрад ці камуністы здолеюць хоць дзесьці перамагчы.
Традыцыйна за КПУ галасуюць людзі старэйшага ўзросту. Партыя мае
Фактычна камуністы падтрымліваюць усе найважнейшыя для Януковіча рашэнні ў Вярхоўнай Радзе, маюць сваіх прадстаўнікоў у выканаўчай уладзе, але імкнуцца пазыцыянаваць сабе як апазіцыю.
«Свабода»: фракцыя нацыяналістаў у парламенце?
Усеўкраінскае аб’яднанне «Свабода», якое на мінулых выбарах атрымала 0,76% падтрымкі, цяпер мае рэальныя шанцы прайсці
Традыцыйна за нацыяналістаў галасуе збольшага заходняя Украіна, хаця апошнім часам партыя здабывае ўсё большую падтрымку і ў цэнтры, і нават на ўсходзе. Напрыклад, на давыбарах у харкаўскую абласную раду кандыдат ад партыі атрымаў 10% галасоў. Пераважна партыю падтрымлівае моладзь, ды і сама партыя вельмі маладая.
Ідэалогіяй партыі з’яўляецца ўкраінскі нацыяналізм. Апрача
«Свабода» цікавая для беларускага чытача яшчэ й тым, што партыя супрацоўнічае з беларускай дыяспарай ва Ўкраіне і палітычнымі эмігрантамі. Напрыклад, партыя праводзіла пікетаванне беларускай амбасады ў Кіеве да 25 Сакавіка. У замежнай палітыцы нацыяналісты выступаюць, у прыватнасці, за ўтварэнне
А што астатнія?
Ёсць ва Украіне такая з’ява як «партыя адных выбараў». Гэта аб’яднанні, якія спансаруюцца алігархамі для рэалізацыі пэўных перадвыбарных задач. У свой такую ролю адыграла Партыя зялёных, пасля
«Народная партыя» нязменнага кіраўніка Вярхоўнай Рады Уладзіміра Літвіна, паводле звестак сацыёлагаў, гэтым разам акажацца за бортам. Сам Літвін, хутчэй за усё, будзе балатавацца па аднамандатнай акрузе на роднай Жытоміршчыне. Літвін — «стары» палітык, ён сфармаваўся яшчэ за прэзідэнцтвам Леаніда Кучмы, Адміністрацыю якога ў свой час узначальваў. Электарат Літвіна — гэта пераважна вёска цэнтральнай Украіны. Партыя Літвіна была фактычна апошняй з буйных «нейтральных» партыяў ва ўкраінскім канфлікце паміж усходам і захадам.
Возьмуць удзел і зусім малапапулярныя партыі: «Наша Украіна» Юшчанкі, сацыялісты колішняга галавы Вярхоўнай Рады Аляксандра Мароза, прагрэсіўныя сацыялісты, зялёныя, Кангрэс украінскіх нацыяналістаў і шмат іншых.
Post Scriptum
Агулам, перавага апазіцыйных настрояў ў грамадстве відавочная. Аднак Партыя рэгіёнаў надзейна кантралюе адміністрацыйны апарат і мае агромністую перавагу ў фінансавых рэсурсах.





