Паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў.
Паводле яго слоў, на падставе ўказа ад 16 студзеня 2012 № 35 «Аб павышэнні пенсій» з 1 жніўня будзе праведзены пераразлік працоўных пенсій зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў у краіне за другі квартал 2012 года.
У цэлым сярэдняя пенсія па ўзросце павялічыцца на 16,8% і дасягне 1 млн. 719,9 тыс. рублёў.





