Пасля кароткачасовага аслаблення да пятніцы гарачыня вернецца ў Беларусь. Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў у ходзе відэабрыфінгу 30 ліпеня на
Паводле яго слоў, у першай палове тыдня чакаецца кароткачасовае аслабленне гарачыні.
З пятніцы ў Беларусь зноў пачне паступаць паветра з паўднёвых шырот, усталюецца зноў гарачае надвор’е. У пятніцу, суботу, нядзелю тэмпература паветра ноччу 15–22°С, днём 27–34°С. Пры гэтым месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Згодна з папярэднім прагнозам, такое надвор’е захаваецца да сярэдзіны наступнага тыдня.





