Раніцай 30 ліпеня на Алімпійскіх гульнях у Лондане на спаборніцтвах па акадэмічным веславанні прайшлі папярэднія заезды мужчынскіх чацвёрак двухлопасцевых.

Сярод 13 удзельнікаў беларускі квартэт у складзе Вадзіма Ляліна, Аляксандра Казубоўскага, Дзяніса Мігаля і Станіслава Шчэрбачэні паказаў 8-ы час — 5:53.26 — і наўпрост кваліфікаваўся ў паўфінал, які пройдзе 2 жніўня.

Разам з беларусамі наўпрост у паўфіналы выйшлі экіпажы з Аўстраліі, Вялікабрытаніі, ЗША, Германіі, Румыніі, Галандыі, Канады і Грэцыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?