Па стане на 16:20.
На захад ад сталіцы, ад Пінскага Палесся на поўдні да Вільні на поўначы, набрыняў магутны навальнічны фронт.
На аўторак метэаролагі абяцалі моцныя дажджы і навальніцы ў Заходняй Беларусі.
Паведамляюць чытачы:
«У Баранавічах ужо хвілінаў з 15 сапраўдны шквал: лье і страляе. цёмна зрабілася, як уночы».
«Над Лунiнцам лупiць мама не гаруй. З градам».
«Над Вільняй хвілін 15 як пачалося. Цяжка з працы будзе дабірацца))».





