У Быхаўскім раёне міліцыя разагнала летнік сацыял-дэмакратаў
На турбазе каля пяцідзесяці чалавек меліся прабыць тыдзень.
У Быхаўскім раёне на турбазе Магілёўскага металургічнага завода супрацоўнікі міліцыі пагрозамі вымусілі згарнуць летнік, які арганізавалі «Маладыя сацыял-дэмакраты» і «Маладая грамада», паведаміла адна з арганізатарак Юлія Міцкевіч. Сярод удзельнікаў ёсьць і замежнікі — расейцы і француз.
Паводле Міцкевіч, на турбазе каля пяцідзесяці чалавек меліся прабыць тыдзень. Са слоў актывісткі, усе фінансавыя пытаньні былі вырашаныя з уладальнікам турбазы загадзя. Але сёння было заяўлена, што на турбазу прыяжджаюць спартоўцы.
Летнікі маладыя сацыял-дэмакраты праводзяць штогод. Сёлета цягам тыдня актывісты збіраліся праводзіць у летніку адукацыйныя мерапрыемствы ды абменьвацца практычным досьведам са сваімі замежнымі калегамі.
Радыё Свабода
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ