У нядзельнай праграме «У цэнтры увагі» на
БТ адзначае, што маладога чалавека раней не раз асуджалі за «ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах». Акрамя таго, адзначаецца яго сувязь з Маладым Фронтам і салігорскімі наркадылерамі. Напрыканцы журналісты адзначаюць, што затрыманым пагражае да 13 гадоў турмы.
«Падазрэнні могуць быць праўдай, — сказаў НН адзін з салігорскіх актывістаў з таго самага пакалення, што і затрыманы. — Гэты чалавек браў удзел у акцыях, яго затрымлівалі. Але пасля ён з’ехаў у Польшчу па праграме Каліноўскага і з таго моманту дачынення да МФ не меў». «Шкада, што так занесла чалавека», — дадаў другі салігорац.
У рэпартажы называецца прозвішча Нагорны і гаворыцца аб яшчэ адным затрыманым. У той жа час салігорцы чулі толькі пра аднаго затрыманага. Магчыма, у рэпартажы Беларусь-1 факты змяшаны з фантазіямі.





