Прагназавалася, што сёння беларусы заваююць на Алімпіядзе першы медаль.Спадзяваліся, што гэта зробіць цяжкаатлетка Настасся Новікава — бронзавая прызёрка
Настасся паказала сёння вынік 230 кг (103 кг у рыўку, 127 кг у штуршку). Але ў штуршку суддзі не залічылі трэцюю спробу, дзе Новікава падымала вагу 133 кг, што выводзіла яе на п’едэстал.
Золата ў кітаянкі Ксеін Лю — 246 (алімпійскі рэкорд): 108+138, срэбра ў Пімсіры Сірыкаеў (Тайланд) — 236 (100+136), бронза — у Юліі Каліны (Украіна) — 235 (106+129).
«У рыўку ў мяне звычайна мала што атрымліваецца. Хоць на трэніроўках усё нармальна выходзіць. А тут не атрымалася. Што тычыцца штуршка…
Паступова прыходжу ў сябе пасля таго, што здарылася. Вы самі ўсё бачылі. Апошні падыход быў самым лепшым. Не ведаю, што там не спадабалася. Будзем падаваць апеляцыю.Што я магу сказаць? Адабралі медаль…», — цытуе Насту Прессбол.





