Да акцыі, арганізаванай 30 ліпеня міжнароднай грамадзянскай кампаніяй Free Belarus Now, далучыліся прадстаўнікі Брытанскага
Падчас акцыі з будынка пасольства таропка выбег пасол Беларусі Аляксандр Міхневіч, але не для таго, каб пагутарыць з дэманстрантамі. Ён хутка ўскочыў у машыну і імгненна з’ехаў.
Да мітынгоўцаў традыцыйна прыбыў прадстаўнік лонданскай паліцыі, якога пацешыла рэакцыя беларускага пасла на цацкі. Ён пажадаў усім прысутным поспеху.
Гэтым разам дэманстранты не складалі петыцыі, апусціўшы ўсе лозунгі і патрабаванні ў паштовую скрыню пасольства.
Нагадаем, што ўжо другі тыдзень каля будынка пасольства Беларусі ў Лондане з’яўляюцца плюшавыя медзведзяняты як сімвал акцыі шведскіх праваабаронцаў у падтрымку свабоды слова ў Беларусі і як знак падтрымкі людзей, арыштаваных па гэтай справе. Кожны дзень мядзведзікаў робіцца на аднаго больш.





