Чатыры населеных пункты ў Навагрудскім раёне засталіся без святла.

Як паведамляе БелТА, праз моцны вецер, дождж і град у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці былі пашкоджаныя 44 будынкі, а таксама сельскагаспадарчыя пасевы.

Да гэтага часу без святла застаюцца 4 населеныя пункты ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці. Моцны вецер пашкодзіў лініі электраперадач.

Паводле інфармацыі БелаПАН, у трох населеных пунктах Лагойскага раёна і двух населеных пунктах Салігорскага раёна (Мінская вобласць), а таксама ў пасёлку Міханавічы (Мінскі раён) праз пашкоджанне ліній электраперадач гадзіну адсутнічала электрычнасць.

На сёння сіноптыкі перадаюць дажджы і навальніцы ў цэнтральных і ўсходніх раёнах краіны. Пры навальніцах месцамі чакаюцца моцныя залевы, днём у асобных раёнах магчымы град.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?