Пасол Эрыксан працаваў у Мінску ад 2005 года і быў адным з найлепшых еўрапейскіх экспертаў па Беларусі. Фота Аляксандр Ждановіч.
Пасол Швецыі выступае на прыёме з нагоды нацыянальнага свята Швецыі на парапеце новага будынка амбасады, 7 чэрвеня 2012. Фота «Нашай Нівы».
— напісаў шведскі міністр у сваім Твітары.Інфармацыю пра дэмарш лукашэнкаўцаў распаўсюдзіў міністр замежных справаў Швецыі Карл Більт. «Рэжым Лукашэнкі выслаў шведскага пасла з Беларусі за тое, што ён занадта падтрымліваў правы чалавека. Агідна. Паказвае натуру гэтага рэжыму»,
Більт таксама паведаміў, што ў адказ Швецыя высылае двух беларускіх дыпламатаў і што Стакгольм «не будзе вітаць» прыезду новага беларускага пасла ў Швецыі.
Прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных пракаментаваў сітуацыю наступным чынам:
«Беларускі бок не выдварае шведскага пасла. Прынята рашэньне пра непадаўжэнне яго акрэдытацыі».«Дзейнасць Эрыксана была скіраваная на разбурэнне двухбаковых адносін», — мяркуе Савіных. Лукашэнкаўскі дыпламат падкрэсліў, што рашэнне адносна Эрыксана ляжыць у плоскасці двухбаковых, а не беларуска-еўрапейскіх адносін і засцярог шведскі бок ад «абвастрэння сітуацыі». «Мы будзем вымушаныя рэагаваць адэкватна», — зазначыў ён.
«Высылка шведскага пасла рэжымам Лукашэнкі з’яўляецца грубым парушэннем нормаў адносін паміж дзяржавамі, — гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных справаў Швецыі,размешчанай на сайце ведамства. — Абвінавачанні супраць амбасадара не маюць пад сабою грунту. Швецыя ніколі не хавала той факт, што яна падтрымлівае дэмакратыю і правы чалавека ў Беларусі, а амбасадар Эрыксан з усёй сур’ёзнасцю і адданасцю падтрымліваў дадзеную палітыку Швецыі».
Швецыя абмяркоўвае сітуацыю з кіраўніцай еўрапейскай дыпламатыі Кэтрын Эштан.«Цягам дня мы паінфармуем беларускага амбасадара ў Швецыі аб тым, што прысутнасць новага прапанаванага Беларуссю амбасадара тут непажаданая і што від на жыхарства двух камандзіраваных прадстаўнікоў амбасады анулюецца», — гаворыцца ў заяве шведаў.
Стэфан Эрыксан працаваў у Мінску з верасня 2005 года і быў адным з найлепшых еўрапейскіх экспертаў па Беларусі.Спачатку ён быў кіраўніком аддзялення амбасады Швецыі, а ў чэрвені 2008 стаў першым паслом Швецыі ў Беларусі. Пры ім пасольства ўехала ў новы будынак і пашырыла сваю працу.
Эрыксанам у Мінску многія захапляліся, бо ён дасканала гаварыўЁн асабіста пераклаў на шведскую творы Васіля Быкава і Уладзімера Арлова і арганізоўваў канцэрты беларускіхпа-беларуску і шмат рабіў для падтрымкі беларускай культуры.
Нагадаем, што 14 ліпеня шведская спявачка Ларын, пераможца сёлетняга Еўрабачання, пасля свайго выступу ў Віцебску на «Славянскім базары» у будынку шведскай амбасады сустрэлася з жонкай палітвязня Алеся Бяляцкага Наталляй Пінчук,праваабаронцамі й журналістамі. Яна падпісалася пад петыцыяй аб забароне смяротнага пакарання ў Беларусі.
Варта адзначыць, што Швецыя паслядоўна падтрымлівае рух за грамадзянскія правы і нацыянальнае вызваленне ў Беларусі.У прыватнасці, яны дапамагаюць адзінаму беларускамоўнаму тэлеканалу «Белсат» і ЕГУ. Калі пасля выбараў 2010 года ўлады ажыццявілі пагром апазіцыі, міністр Більт разам са сваімі нямецкім, польскім і чэшскім калегамі выступіў з рэзкім артыкулам пратэсту ў еўрапейскіх СМІ.
Найбольшае раздражненне беларускага рэжыму выклікала дзёрзкая акцыя групы шведскіх грамадзян 4 ліпеня.Яны з рызыкай для жыцця праляцелі ў паветраную прастору Беларусі і скінулі на Мінск з лёгкаматорнага самалёта плюшавых мядзведзікаў з заклікамі да свабоды слова. Выглядае, што гэта была акцыя групы энтузіястаў, да якой шведская дзяржава дачынення не мела. Тым не менш, ад лукашэнкаўскіх ідэолагаў загучалі заклікі «пакараць Швецыю».
У аўторак прэзідэнцкая газета «Советская Белоруссія» абвінаваціла Эрыксана ў празмернай актыўнасці.
Высылка шведскага пасла можа прывесці да паўторуТады, нагадаем, беларускія ўлады запатрабавалі ад польскага пасла і пасланніцы Еўракамісіі выехаць для кансультацый. У адказ краіны Еўрасаюза адклікалі паслоў з Беларусі.беларуска-еўрапейскай дыпламатычнай вайны вясны гэтага года.
Глядзі яшчэ: «Вёў падрыўную працу на тэрыторыі нашай краіны»