Музыка Андрэй Макарэвіч звярнуўся з адкрытым лістом да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, у якім паскардзіўся на становішча судоў і карупцыю ў краіне. Паводле Макарэвіча, за апошнія 5–6 гадоў сярэдні расійскі «адкат» вырас з 30% да 70%, а часам і 95%.

«Пра гэта сёння ведае ўся краіна. Ведае і маўчыць, бо адна частка насельніцтва з гэтых адкатаў і корміцца, а іншая (значна большая) баіцца страціць і тыя, што засталіся 30»,
— адзначае Макарэвіч у лісце, апублікаваным у «Московском комсомольце».

«На тыя, што засталіся ад бюджэту 30% мы збіраемся ўмацоўваць абарону, будаваць дарогі, развіваць прамысловасць, медыцыну і адукацыю і праводзіць лепшую ў свеце алімпіяду. Калі сітуацыя ў бліжэйшы час кардынальна не зменіцца — справа пахне татальнай катастрофай», — дадае Макарэвіч.

Макарэвіч звяртаецца да Пуціна з просьбай умяшацца ў тое, што адбываецца ў краіне, бо «якія-небудзь сур’ёзныя змены ў нашым жыцці адбываюцца сёння выключна паводле Вашага рашэння, Вашага дарэчы, погляда».

«Я не веру, што Вам настолькі напляваць на краіну, якая абрала Вас Прэзідэнтам», — завяршае свой ліст Макарэвіч.

Музыка апошнім часам з’яўляецца актыўным удзельнікам палітычнага жыцця Расіі. Падчас перадвыбарнай прэзідэнцкай кампаніі ён быў даверанай асобай кандыдата Міхаіла Прохарава. У мінулым месяцы Макарэвіч паставіў свой подпіс пад адкрытым лістом дзеячаў культуры ў падтрымку удзельніц панк-гурта Pussy Riot.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?