Апошнія тыдні ў Беларусі стаіць незвычайная спякота. І многія мінчане, каб астудзіцца, лезуць у фантаны, хоць такія працэдуры і незаконныя. Але штраф ад 100 да 300 тысяч рублёў — яшчэ не самае страшнае ў такім купанні.

Журналісты ўзялі на пробу ваду з фантана на сталічнай плошчы Незалежнасці. У санстанцыі ім паведамілі, што аналізаў такой вады ніхто не робіць. У нашай краіне даследуюць толькі два тыпы вады — пітную і вадаёмную. Вада з фантанаў не трапляе ні ў адзін з гэтых відаў.

Каб праверыць яе, журналістам давялося паведаміць, што яны ўзялі ваду з басейна. Санстанцыя выявіла ў гэтай вадзе небяспечныя для жыцця чалавека кішачныя бактэрыі. Прычым іх утрыманне ў некалькі дзясяткаў разоў перавышае ўсе дапушчальныя нормы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?