Мала хто ведае, што сапраўднае прозвішча гэтай культавай спявачкі, якая ў савецкія часы на роўных змагалася за першынство з Пугачовай, не Ратару.
Як Соф’я Ротар яна фігуруе ў тытрах украінскага фільма «Червона рута», дзе здымалася разам з кампазітарам Уладзімірам Івасюком і спеваком Васілём Зінкевічам.
Дадаць да прозвішча «малдаўскі» канчатак спявачцы, народжанай у Чарнавецкай вобласці Украіны, на тэрыторыі колішняй Румыніі, параіла Эдыта П’еха.Апошняя, полька, што нейкі час жыла ў Францыі, на ўласным досведзе ведала, што невялікая доля «экзотыкі» дапаможа кар’еры.
Пачала Ратару свой творчы шлях у 1962 годзе (калі не лічыць спеваў у царкоўным хоры ў дзяцінстве), у 1964 яна ўжо выступала ў Крамлёўскім палацы з’ездаў, запісвала песні на мовах многіх народаў СССР і краінаў Народнай Дэмакратыі. Пры гэтым
Ратару не рабілася інтэрнацыянальнай (чытай — расейскай) спявачкай, заставалася ўкраінкай. Як «выдатная ўкраінская спявачка» яна яшчэ за савецкім часам выпускала альбомы ў ФРГ і Канадзе.
Музычныя спецыялісты кажуць, што
Ратару ўзбагаціла савецкую эстрадную песню сваім фірмовым прыёмам — спалучэннем акадэмічнага вакала (кантральта) і рэчытатыву.Спявачка спрабавала сябе ў розных жанрах — ад
Галоўнай суперніцай Ратару ва ўяўленні савецкіх фанатаў была Ала Пугачова. Спрэчкі, хто з іх лепшы, былі такія ж гарачыя, як пазнейшыя высвятленні, хто круцейшы — Шварцэнэгер ці Рэмба.
0
0
0
0
0
0