Ім пагражае да 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Дабрачынны фестываль праходзіў 5 жніўня ў садзе імя Баўмана — недалёка ад АУС «Басманнае», куды даставілі Яўгена Алёхіна і Канстанціна Стракольскага, расказаў адвакат музыкаў Васіль Кушнір.

Маладых людзей, якія выконваюць «сацыяльны хіп-хоп», затрымалі проста падчас выканання песні — трэцяй па ліку, як кажуць сведкі таго, што адбылося, у Twitter.

Перад гэтым яны праспявалі песню «Міліцыянт будучыні», дзе ў прыпеве ёсць такія словы: «Эй ты, трутень, запомни, Путин крутень на указательном пальце земной шар крутит. У меня никогда не вставал вопрос за кого голосовать — единоросс».

Васіль Кушнір расказаў, што пасля гэтай песні паліцыянты зрабілі музыкам папярэджанне аб парушэнні грамадскага парадку.

На відэазапісах, размешчаных у інтэрнэце, відаць, што падчас затрымання музыкі не супраціўляліся, гледачы суправаджалі тое, што адбываецца, крыкамі «ганьба».

Адзін з арганізатараў фестывалю Алег Озераў сказаў, што музыкаў ужо спрабавалі затрымаць у гэты дзень — калі яны ехалі на фестываль.

У аддзяленні паліцыі на музыкаў склалі пратакол па частцы першай артыкула 20.1 КаАП — парушэнне грамадскага парадку, якое выяўляецца ў «відавочнай непавазе да грамадства, што суправаджаецца нецэнзурнай лаянкай у грамадскіх месцах». Гэта караецца штрафам да адной тысячы рублёў або адміністрацыйным арыштам на тэрмін да пятнаццаці сутак.

Васіль Кушнір кажа, што непавагі да грамадства, у якой абвінавачваюць музыкаў, не было, бо гледачы былі задаволеныя, пляскалі і крычалі «біс».

Алег Озераў кажа, што «лаянкавых словаў ад музыкаў са сцэны не чуў, хоць былі словы, якіх не пачуеш па Першым канале». «Рэч у тым, што мы загадзя прасілі гурт пазбягаць мацюкоў, бо меркавалася, што на фестываль прыйдуць дзеці», — тлумачыць ён.

Як растлумачыў суарганізатар фестывалю, музыкі, выйшаўшы на сцэну, паведамілі, што іх паспрабавалі затрымаць па дарозе ў метро, але потым адпусцілі. Калі іх затрымалі ўжо на MegaVeganFest, ніхто з паліцэйскіх не прадставіўся, нягледзячы на просьбы, кажа Озераў.

«Яны не стрымалі слова афіцэра: спачатку папрасілі музыкаў адысці ўбок для пісьмовых тлумачэнняў, а затым іх затрымалі», — кажа ён.

Па словах адваката, усе яго спробы вызваліць Алёхіна і Стракольскага з-пад варты да суда праваліліся. З відэазапісаў, апублікаваных у сеціве, вынікае, што да аддзялення паліцыі падтрымаць музыкаў ноччу прыехалі іх фаны і прыхільнікі. «Яны былі там, калі я пад’ехаў», — расказаў Кушнір. Ён перадаў музыкам ежу і дыванкі, каб паспаць на падлозе, бо камеры для сну не прыстасаваныя — там ёсць толькі лавы шырынёй 20 см.

Чакаецца, што справу музыкаў у панядзелак разгледзіць Басманны суд Масквы.
У колькі адбудзецца слуханне, пакуль невядома, кажа Кушнір.

Канстанцін Стракольскі з’яўляецца рэдактарам аддзела палітыкі сайта «Мнения. Ру». Яўген Алёхін — малады пісьменнік, лаўрэат прэміі «Дэбют» 2004 года, аўтар некалькіх кніг і мноства часопісных публікацый.

Гэта не першае затрыманне музыкаў за выкананне імі надзённых песняў. У жніўні 2010 года быў затрыманы і асуджаны на 10 сутак па тым жа артыкуле 20.1 КаАП вядомы расійскі рэпер Noize MC. Нараканні тады яшчэ міліцыягтаў выклікала прысвечаная ім крытычная песня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?