Ратавальнікі ліквідуюць пажар на Гомельскім фанерна-запалкавым камбінаце. Паведамленне аб узгаранні паступіла ў абед, паведамілі ў прэс-службе Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС.

Да месца выкліку былі накіраваныя пажарныя разлікі і спецыялізаваная тэхніка. Паводле папярэдняй інфармацыі, загарэлася дранка, якую складалі на тэрыторыі прадпрыемства. Плошча пажару дасягнула 200 кв.м. Пацярпелых няма.

Зараз пажар лакалізаваны. Працягваюцца работы па яго ліквідацыі. Пагрозы ўзгарання вытворчых будынкаў і збудаванняў няма.

Пасля завяршэння працаў будзе пачата праверка абставінаў і прычын здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?