Стаўка рэфінансавання ў Беларусі з 15 жніўня знізіцца да 30,5% гадавых. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове праўлення Нацыянальнага банка Беларусі № 405 ад 6 жніўня 2012 года, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.
Папярэдні раз Нацыянальны банк Беларусі знізіў стаўку рэфінансавання 18 ліпеня — з 32% да 31% гадавых.





