Беларуская байдарка-чацвёрка (Ірына Памелава, Надзея Папок, Вольга Худзенка і Марына Палтаран) заваявала бронзу ў фінале на 500 метраў з вынікам 1 хвіліна 31,4 секунды.
Першае месца заваявала Венгрыя (1:30.827), Германія -- 2-я (1:31.298)
Да сярэдзіны дыстанцыі наша чацвёрка змагалася з венгеркамі, але затым крыху здала і ў вострай барацьбе на фінішы заваявала толькі бронзу.
***
У беларусаў на Алімпійскіх гульнях цяпер на рахунку дзевяць медалёў — тры залатыя, два срэбраныя, чатыры бронзавыя.
Золата: Надзея Астапчук (лёгкая атлетыка, ядро) Максім Мірны / Вікторыя Азаранка (тэніс, мікст), Сяргей Мартынаў (стральба);
срэбра: два медалі Аляксандры Герасімені (плаванне);
бронза: Марына Шкерманкова і Ірына Кулеша (цяжкая атлетыка), Вікторыя Азаранка (тэніс) і цяпер байдарка-чацвёрка (Ірына Памелава, Надзея Папок, Вольга Худзенка і Марына Палтаран).





