З улікам міжнароднага права і працэдур беларускі бок звярнуўся да Літвы і Швецыі з просьбай аказаць прававую дапамогу ў расследаванні справы аб парушэнні беларускай мяжы лёгкаматорным самалётам 4 ліпеня.
Як паведаміў начальнік цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ Беларусі Аляксандр Антановіч, адпаведныя звароты накіраваныя праз Генеральную пракуратуру Беларусі.
Паводле слоў Антановіча, беларускія праваахоўныя органы зыходзяць з таго, што ў выніку несанкцыянаванага палёту шведскіх падданых былі парушаныя правілы выкарыстання паветранай прасторы не толькі Беларусі, але і Швецыі, Літвы, блока НАТО.
Акрамя таго, як адзначыў Антановіч, беларускі бок настойвае на прыбыцці ў Мінск шведскіх арганізатараў і ўдзельнікаў акцыі, што неабходна для аб’ектыўнага расследавання справы, паколькі вочная стаўка па тэлевізары нерэальная. Такім чынам Антановіч адказаў на пытанне БелаПАН пра магчымасць звароту да шведскіх праваахоўных органаў з просьбай правесці следчыя дзеянні ў дачыненні да грамадзян гэтай краіны на тэрыторыі Швецыі.
***
Нагадаем, як паведаміў ЦІГС КДБ 7 жніўня, Камітэтам дзяржбяспекі распачата і расследуецца крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 371 КК, па факце незаконнага перасячэння 4 ліпеня дзяржаўнай мяжы Беларусі падданымі Швецыі на лёгкаматорным самалёце.
Па падазрэнні ў дапамаганні ва ўчыненні гэтага злачынства былі затрыманыя грамадзяне Беларусі Сурапін і Башарымаў, якім прад’яўлена абвінавачанне паводле ч. 6 арт. 16 (дапамаганне ва ўчыненні злачынства) і ч. 3 арт. 371 (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь) КК.
«У інтарэсах аб’ектыўнага расследавання крымінальнай справы і высвятлення ўсіх акалічнасцяў парушэння паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь і Літоўскай Рэспублікі Камітэтам дзяржаўнай бяспекі прапануецца падданым Швецыі, якія ўзялі ўдзел у арганізацыі і ажыццяўленні незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы, прыбыць у Мінск для ўдзелу ў следчых дзеяннях у якасці падазроных, у тым ліку для правядзення вочных ставак, — гаварылася ў паведамленні ЦГІС КДБ. — Па выніках будуць прынятыя канчаткова адпаведныя працэсуальныя рашэнні ў дачыненні да беларускіх грамадзян, якія праходзяць па крымінальнай справе».
***
Аднаматорны самалёт са шведскім экіпажам з супрацоўнікаў кампаніі Studio Total з плюшавымі мішкамі на борце перасек паветраную мяжу Беларусі раніцай 4 ліпеня. Ён правёў у паветранай прасторы краіны прыкладна паўтары гадзіны, скінуўшы над Івянцом і ўскраінай Мінска больш як 800 цацак з запіскамі ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі.
З самага пачатку ваенныя і пагранічнікі катэгарычна абвяргалі факт незаконнага перасячэння мяжы.
Гісторыя з «плюшавым дэсантам» атрымала шырокі грамадскі рэзананс і дала падставу сумнявацца ў боегатоўнасці не толькі беларускіх, але і саюзных сродкаў СПА. Была створана камісія прэзідэнта, якая занялася праверкай усіх злучэнняў і вайсковых часцей
31 ліпеня Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад пасад старшыню Дзяржпагранкамітэта Ігара Рачкоўскага і камандуючага
Пра няпоўную службовую адпаведнасць папярэджаныя міністр абароны Юрый Жадобін і начальнік Генштаба Узброеных сіл — першы намеснік міністра абароны
Па справе аб «плюшавай бамбардзіроўцы» былі затрыманыя
Ёсць таксама звесткі, што па справе затрымліваліся дзве дзяўчыны. Гэта сяброўка Башарымава Ірына Лагойка, якая суткі правяла ў СІЗА КДБ. З яе ўзята падпіска аб невыдаванні тайны следства. А таксама
19 ліпеня заснавальнік





