Расследаванне па справе старшыні наглядальнага савета ААТ «Тэхнабанк» Уладзіслава Кацарэнкі прадоўжана да 9 верасня, паведамілі ў Следчым камітэце Беларусі.
На сённяшні дзень акрамя абвінавачванага Кацарэнкі па справе праходзяць яшчэ дзевяць падазроных. Выкрыты дадатковыя факты яго незаконнай фінансавай дзейнасці, сказалі ў СК.
Нагадаем, Кацарэнка быў затрыманы 2 сакавіка гэтага года. Тады яму было выстаўлена абвінавачанне па частцы 6 артыкула 16 і частцы 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса. У дачыненні да Кацарэнкі выбрана мера стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту. На маёмасць накладзены арышт.
Як паведаміў 15 сакавіка журналістам начальнік следчага ўпраўлення ўпраўлення Следчага камітэта па Мінску Яўген Архірэеў, Кацарэнка абвінавачваецца ў тым, што аказваў садзеянне службовым асобам ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. «Пры дапамозе падкантрольных ілжэпрадпрымальніцкіх структур, зарэгістраваных у Беларусі і Расі, якія маюць рахункі ў прыбалтыйскіх банках, ён аказваў садзеянне ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, даючы рэквізіты, падробленыя дакументы», — сказаў прадстаўнік УСК па Мінску.
Паводле яго слоў, Кацарэнка быў затрыманы ў межах расследавання крымінальнай справы ў дачыненні да шэрагу кіраўнікоў прыватных кампаній, якія ўхіліліся ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Шкода дзяржаве ацэньваецца больш як у 7 мільярдаў рублёў. Злачынствы ўчыняліся на працягу чатырох гадоў.
У красавіку паведамлялася, што па справе Кацарэнкі праходзяць 16 чалавек.





