«Першыя месцы давалі сёлетнім выпускнікам. А нам сказалі:
Байнэт забыўся пра першую беларускую зорку Youtube Ксюшу Дзягелька так жа хутка, як і ўзнёс на вяршыню папулярнасці.
Ксюша Дзягелька: «Калі быў рэспубліканскі конкурс, мне прызавое месца не далі. Там быў 21 удзельнік, і першыя месцы давалі, у асноўным, сёлетнім выпускнікам. А нам сказалі: „Давайце, працуйце, удзельнічайце далей у нашым конкурсе!“ Ад Гомельскай вобласці тры чалавекі было: я і яшчэ два хлопчыкі. Але высокіх месцаў ніхто з нас не атрымаў».
Лета прымусіла дзяўчынку перагледзець свае погляды на вопратку.Раней яна спявала «далоў
Ксюша Дзягелька: «Часам
Кожнае лета бацькі вазілі нас да бабулі на вёску. А дзе адпачывае падчас доўгіх летніх канікул аўтарка хіта «Я из деревни»?
Ксюша Дзягелька: «Я ездзіла ў лагер, які называецца „Чайка“. Гэта недалёка ад Светлагорска, у Чыркавічах. Вось там я і адпачывала. А цяпер вярнулася і падумала пра тое, каб працягваць далей. Літаральна днямі прыехала дадому і думаю, што буду запісваць новыя песні».
Што праўда, сама Ксюша пісаць песні не спрабавала: аўтарам наступных хітоў будзе выкладчык Акцябрскага цэнтра творчасці Андрэй Павук.Пра што будуць наступныя песні, маладая артыстка таксама яшчэ не ўяўляе.
Ксюша Дзягелька: «Думаю, буду развівацца ў розных накірунках. І будуць розныя тэмы. Можа, і пра каханне таксама».





