Як паведаміў кіраўнік Цэнтральнага выбарчага штаба Партыі БНФ Алесь Каліта, які прысутнічаў на пасяджэнні па фармаванні ўчастковых камісіяў Заводскага раёна Мінска, ніводзін прадстаўнік Партыі БНФ з 37 вылучаных не быў уключаны ва ўчастковыя выбарчыя камісіі. Нагадаем, што З'езд Партыі БНФ вылучыў Аляксея Янукевіча кандыдатам у дэпутаты палаты прадстаўнікоў у Аўтазаводскай выбарчай акрузе № 92.





