10 жніўня ў другой палове дня адбудзецца надзвычайнае пасяджэньне амбасадараў краін Эўразьвязу ў Брусэлі ў справе Беларусі.
Як паведамляе польскае агенцтва PAP са спасылкай на крыніцы ў ЕС,
на ім «будзе выпрацаваны адказ Еўрасаюза на рашэнне беларускага рэжыму аб высылцы з Мінска супрацоўнікаў пасольства Швецыі».
Гэта будзе надзвычайная нарада, бо паводле планаў, чарговае пасяджэнне паслоў павінна адбыцца 31 жніўня.





