Следчым упраўленнем упраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці распачата крымінальная справа па пункце 1 часткі 2 артыкула 139 КК (забойства дзвюх асоб) па факце двайнога забойства ў абласным цэнтры.
Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч, злачынства было ўчынена 7 жніўня ў Гродне ў кватэры шматпавярховага дома.Следча-аператыўныя групы абласных упраўленняў Следчага камітэта і УУС, а таксама раённых падраздзяленняў следства і міліцыі, якія выехалі на месца здарэння, знайшлі са шматлікімі колата-рэзанымі ранамі ў вобласці шыі, спіны і жывата труп дзяўчыны 1991 года нараджэння, жыхаркі Жлобіна.
Пры правядзенні далейшага агляду жылога дома каля пад'езда ў смеццевым кантэйнеры быў знойдзены рассечаным труп яшчэ аднаго чалавека — хлопца 1989 года нараджэння, які з'яўляўся гаспадаром кватэры, дзе адбылося забойства.
Цяпер устаноўлены і затрыманы падазроны — гэта муж забітай дзяўчыны, жыхар Вілейкі 1990 года нараджэння. Матыў злачынства — рэўнасць.Падазроны затрыманы. Па крымінальнай справе праводзяцца следчыя мерапрыемствы для ўстанаўлення ўсіх акалічнасцяў трагедыі..





