Удава фронтмэна The Beatles Джона Ленана спявачка Ёка Она выступіла з заклікам вызваліць удзельніц скандальнагапанк-гурта Pussy Riot, якія могуць быць прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці за перформанс ў Храме Хрыста Збаўцы ў Маскве.
У сваім мікраблогу Ёка Она змясціла рэтвіт
«Спадар Пуцін, вы мудры чалавек і вам не трэба змагацца з музыкамі і іх сябрамі. Свабоду Pussy Riot, Паберажыце месцы ў турмах для сапраўды небяспечных злачынцаў».
У канцы лютага 2012 года пяцёра дзяўчат у стракатай вопратцы і масках зайшлі ў Храм Хрыста Збаўцы ў Маскве і зладзілі акцыю, якую яны самі назвалі «
Па факце здарэння паліцыя распачала крымінальную справу па артыкуле «Хуліганства», у рамках якога былі затрыманыя тры меркаваныя ўдзельніцы гурта — Надзея Талаконнікава, Кацярына Самуцэвіч і Марыя Алёхіна. Учора ў Хамоўніцкім судзе Масквы завяршыліся спрэчкі бакоў.
Прарурор папрасіў тры гады зняволення. Прысуд будзе вынесены 17 жніўня.
У падтрымку удзельніц гурта таксама выступілі групы Red Hot Chili Pepers, Franz Ferdinand, спявачка Madonna, акцёр Дэні дэ Віта, Стынг, Пітэр Гэбрыэл ды інш.





