Алімпійская чэмпіёнка Пекіна-2008 беларуска Аксана Мянькова выйшла ў фінал кідальніц молата на Алімпіядзе ў Лондане.
У кваліфікацыі, якая прайшла 8 жніўня, Мянькова з вынікам 73,10 м заняла 8-е месца.
Яшчэ адна беларуска Алена Матошка з вынікам 67,03 м заняла 30-е месца і завяршыла барацьбу.
Фінал у кіданні молата ў жанчын пройдзе 10 жніўня, пачатак - у 21.35 па мінскім часе.





