Меры па барацьбе з фіктыўным працаўладкаваннем будуць прыняты ў Беларусі. Аб гэтым заявіў сёння прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч на пасяджэнні Савета Міністраў.

Прэм’ер-міністр адзначыў, што ў шэрагу арганізацый Беларусі ляжаць працоўныя кніжкі так званых «падснежнікаў». «Працоўная кніжка ляжыць, а ён у гэтай арганізацыі не паказваецца. Каб спыніць такія факты, у трэцім квартале бягучага года ўрад у абавязковым парадку павінен прыняць адпаведнае рашэнне ў адносінах да гэтых непрацуючых людзей», — сказаў Міхаіл Мясніковіч.

«Мы разбярэмся з тымі арганізацыямі, і дзяржаўнымі, і недзяржаўнымі, дзе ляжаць чыесьці працоўныя кніжкі, а іх уладальнікі заняты іншымі справамі», — заявіў прэм’ер.

Сёння каля 400 тыс. чалавек у Беларусі ў працаздольным узросце не лічацца ў якасці працуючых або навучэнцаў, і гэта з улікам таго, што ў эканоміцы занята 4,5 млн. чалавек. «Многія з гэтых так званых непрацуючых, вядома, працуюць, але падаходны падатак не плацяць, адлічэнні ў пенсійны фонд не робяць, а ўсімі сацыяльнымі выгодамі — медыцынай і г.д. — карыстаюцца, як і ўсе.

На пенсію разлічваюць, — сказаў прэм’ер-міністр. — За кошт каго? За кошт тых, хто працуе каля станка, у полі, працуе ў школе, бальніцы».
Дармаедства і ўтрыманства неабходна спыніць, а такіх людзей — прыцягнуць да фарміравання пенсійнага фонду, выплаты падаходнага падатку, рэзюмаваў Міхаіл Мясніковіч.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?