У вагавой катэгорыі алімпійскага турніру па барацьбе да 48 кг пераможна стартавала ў Лондане беларуска Ванэса Каладзінская. У паядынку 1/8 фіналу яна ўпэўнена перамагла Жульдзіс Ешымаву з Казахстана - 5:0.
А вось у бітве за выхад у паўфінал беларуска прайграла прадстаўніцы Канады, алімпійскай чэмпіёнцы Пекіна-2008 Кэрал Х'юн.
У спаборніцтвах па жаночай барацьбе нашу краіну прадставіць таксама Васіліса Марзалюк, якая выступіць у вагавой катэгорыі да 72 кг.





