Нагадаем, што ўчора партал tut.by распаўсюдзіў інфармацыю, што вада ў сталічных фантанах заражаная небяспечнымі для жыцця чалавека бактэрыямі.
Як паведаміла эксперт у каментары БелТА, фантаны ўвогуле не мусяць выкарыстоўвацца для купання, а тым больш для піцця. Таму санітарнае заканадаўства не рэгулюе ваду з фантанаў.
Тым не менш, Амвросьева падкрэсліла, што ў пробах вады з мінскіх фантанаў не выявілі хваробатворныя вірусы і бактэрыі.Іх утрыманне укладаецца ў нарматыў, вызначаны для павярхоўных вадаёмаў, кажа спецыяліст.
Нагадаем, што купанне ў фантане пагражае штрафам ад 100 да 300 тысяч рублёў. А здароўю, кажуць спецыялісты, фантанная вада не шкодзіць.





