Гэтае пытанне пакуль застаецца адкрытым, заявіў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Карпенка на
Разам з тым, паведаміў ён, школьнікі будуць ездзіць бясплатна, як і раней.
Бясплатны праезд для студэнтаў і навучэнцаў дзённай формы навучання ўстаноў адукацыі Мінска, якія забяспечваюць атрыманне
Ігар Карпенка назваў права бясплатнага праезду студэнтам дыскусійным пытаннем.Паводле яго слоў, пасля ўвядзення бясплатнага праезду гарвыканкам «атрымаў масу папрокаў», у тым ліку ад пенсіянераў, якія не разумеюць, чаму студэнты ездзяць бясплатна, а яны не.
На думку Карпенкі, студэнты могуць зарабляць як падчас канікул, так і навучальнага года. Напрыклад, у «савецкія часы студэнткі падпрацоўвалі прыбіральшчыцамі ў інтэрнатах, дзе жылі, а цяпер іх не ўгаворыш там працаваць».
Ільготы не павінны параджаць сацыяльнае ўтрыманства, падкрэсліў намеснік старшыні Мінгарвыканкама. Што да тых, хто аплачвае вучобу, то іх сем’і, паводле слоў Карпенкі, павінны разлічваць на ўласныя сілы, а не адпраўляць дзіця вучыцца чаго б гэта ні каштавала.





