Ліберальна-дэмакратычная партыя вылучыла 107 кандыдатаў у дэпутаты палаты прадстаўнікоў на выбары 23 верасня. Як паведамілі ўпрэс-службе партыі, вылучэнне адбылося 8 жніўня на XV пазачарговым з’ездзе.
Спіс патэнцыяльных кандыдатаў ЛДП зацвердзіла на з’ездзе 7 ліпеня. У гэты спіс уваходзіла 110 чалавек — па адным на кожную выбарчую акругу.
На з’ездзе, які прайшоў месяц таму, лідар ЛДП Сяргей Гайдукевіч заклікаў партыйных прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты «піярыць сябе і партыю». «Вы павінны стаць самымі вядомымі людзьмі ў раёне», — падкрэсліў ён.
«





