Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч падпісаў закон аб асновах дзяржаўнай моўнай палітыкі, які надае афіцыйны статус расейскай мове ў шэрагу рэгіёнаў краіны.

Згодна з законам, расейская мова атрымлівае статус рэгіянальнай там, дзе з’яўляецца роднай як мінімум для 10% насельніцтва, а гэта 13 з 27 адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Украіны. Акрамя істотнага пашырэння сферы выкарыстання расейскай мовы, закон таксама прадугледжвае ўмацаванне пазіцый моваў нацыянальных меншасцяў, паведамляе РІА «Навіны».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна