14 красавiка Мiнiстэрства лясной гаспадаркi плануе правесцi агульнарэспублiканскую добраахвотную акцыю «Дзень лесу‑2007». У гэты дзень плануецца высадзiць 10 мiльёнаў дрэў лясных парод, заклаўшы такiм чынам новыя лясы для нашчадкаў.

Паводле слоў прэс‑сакратара Мiнлясгаса Ружэны Навiцкай, iдэя правядзення добраахвотнай акцыi выклiкала шмат станоўчых водгукаў як з боку грамадскiх арганiзацый, так i асобных грамадзян. «Яе называюць светлай акцыяй, кажуць, што яе час даўно настаў».

Як расказала далей Ружэна Навiцкая, зараз рыхтуецца пералiк канкрэтных аб’ектаў, дзе будзе праходзiць добраахвотная акцыя, i месцаў збору ўсiх ахвотных. Праз некалькi дзён гэтыя звесткi размесцяць на сайце мiнiстэрства, а таксама будуць даводзiць да грамадзян рознымi спосабамi, у тым лiку i праз аб’явы ў электрычках. Па больш падрабязную iнфармацыю зацiкаўленыя могуць звяртацца ў Мiнлясгас па тэлефонах 220‑42‑42 i 226‑39‑59.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?