Ва Украіне абвясцілі ў вышук аўтара сатырычнага білборда з бабуляй і катом, паведамляе сайт Днепродзержинск ONLINE. На білбордзе, размешчаным у Днепрадзяржынску, была выява бабулі з катом на руках і подпіс «Даведалася, што ўнук галасаваў за Рэгіёны, перапісала хату на ката».

Рэгіёны -- гэта Партыя Рэгіёнаў на чале з прэзідэнтам Януковічам.

Фота білборда з бабуляй і катом хутка стала папулярным у інтэрнэце. Услед за папулярнасцю да стваральніка сатырычнай рэкламы прыйшлі непрыемнасці. Максім Галасной, грамадскі актывіст і старшыня аднаго з мясцовых сельсаветаў, абвешчаны ў вышук. Частку надпісу на скандальным білбордзе замалявалі, пакінуўшы толькі пра хату і ката.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?