Сёньня ў Менску пад старшынствам члена‑карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прафэсара Івана Нікітчанкі адбудзецца першае паседжаньне грамадзкага аргкамітэту па правядзеньню мерапрыемстваў, зьвязаных з 21‑й гадавінай Чарнобыльскай трагедыі.

Як паведаміў нашаму Радыё старшыня аргкамітэту, асноўнай падзеяй стане правядзеньне 26 красавіка ў сталіцы «Чарнобыльскага шляху». Яго арганізатары ўжо накіравалі ў Менскі гарвыканкам адпаведную заяўку. Яны просяць дазволіць правесьці шэсьце ад плошчы Якуба Коласа да Нацыянальнай бібліятэкі. Пакуль адказу ад сталічных уладаў на гэтую заяўку няма.

Згаданы аргкамітэт быў створаны 29 сакавіка. У яго склад увайшлі прадстаўнікі партыі БНФ, АГП, ПКБ, сацыял‑дэмакратаў, а таксама некаторых грамадзкіх арганізацыяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?