Фінал 62-га конкурсу прыгажосці «Міс свету-2012» адбыўся ўвечары 18 жніўня ў кітайскім Ордасе на краі пустыні Гобі ці Унутранай Манголіі. У гэтым годзе ў конкурсе ўдзельнічалі 116 дзяўчат. Каралевы прыгажосці з розных краін свету правялі ў Кітаі амаль месяц: яны асвойвалі традыцыйныя мангольскія промыслы, вучыліся насіць мясцовую вопратку і рыхтаваць традыцыйныя для качэўнікаў стравы.

Беларусь на конкурсе «Міс свету» прадстаўляла пераможца VIII Нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь-2012» 20-гадоваяЮлія Скалковіч. Аднак у топ-30 удзельніц конкурсу, якія ў выніку прэтэндавалі на галоўны прыз, беларуска не патрапіла.

Спіс з 30 канкурсантак, якія набралі найбольшую колькасць балаў па выніках актыўнасці на мерапрыемствах «Міс свету» і гутаркам з журы, быў вызначаны перад фінальным шоу.

На працягу фінальнага шоу разам з аб’явай пераможцаў у спецыяльных намінацыях, і адпаведна, даданнем ім балаў, спіс мяняўся, аднак імя прадстаўніцы Беларусі ў ім так і не з’явілася.
Да апошніх хвілін першай па спісу ішла прадстаўніца Мексікі, другі — Індыі, і толькі на трэцім месцы была кітаянка.

Падчас шоу пералік прыгажунь скарачаўся і, нарэшце, былі абвешчаныя 15 удзельніц, якія працягнулі барацьбу за карону «Міс свету-2012»: Індыя, Інданэзія, Нідэрланды, ЗША, Філіпіны, Іспанія, Бразілія, Англія, Паўднёвы Судан, Уэльс, Кітай, Ямайка, Аўстралія, Мексіка, Індыя.

Новаўвядзеннем конкурсу стала тое, што ў гэтым годзе журы здалі свае галасы, якія вызначылі гэтых 15 дзяўчат, пасля першага ж дэфіле.

«Міс свету-2012» Ю Вэнься займаецца музыкай і плануе стаць настаўніцай музыкі.
Яна любіць падарожнічаць, спяваць, танцаваць і іграць на піяніна. Апісвае сябе як чалавека, які ідзе за сваёй марай.
Яе любімая ежа — пельмені.

«Калі я была маленькай, адчувала сябе шчаслівай таму, што многія людзі дапамагалі мне. Спадзяюся, што ў будучыні я змагу дапамагаць дзецям адчуваць сябе шчаслівымі», — сказала пераможца пасля абвяшчэння вынікаў конкурсу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?