«Рэгіянальная газета» пацікавалася, якія імёны даюць дзецям у рэгіёне (Вілейка — Мядзел — Валожын — Ашмяны — Смаргонь — Астравец).

Так, у Ашмянскім раёне ў 2011 годзе 392 дзіцяці ўбачылі свет. Да першага жніўня гэтага года з’явілася 219 дзяцей. Адно дзіця назвалі Графам. Яго бацькі — цыганы. Рэдкімі цяпер з’яўляюцца раней распаўсюджаныя імёны: Пётр, Алег, Васіль.

На Смаргоншчыне сустракаюцца наступныя імёны: дзявочыя — Беатрыс, Алевія, Ніколь, Дамініка, Ія, Ліна, Злата, Эмілія. Імёны хлопчыкаў — Алесь, Эдвін, Нікадзім, Даніэль, Цімур, Ян і Ігнат.

На Валожыншчыне сёлета з’явілася на свет 211 дзяцей: 104 дзяўчынкі і 109 хлопчыкаў. Сорак дзевяць з іх — ад маці-адзіночак.

Імёны ў многіх дзетак простыя і прыгожыя: Паліна, Ганна, Марыя, Арцём, Ягор, Максім. А ў некаторых — цікавыя і нестандартныя, як, напрыклад, Амалія, Арзу, Арыяна, Ева, Ілона, Сандрына, Фаіна, Эрыка, Габрыэль, Герман, Ілія, Марак, Савелій, Ціхан і Эмір.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?