Як паведамляе ў суботнім нумары газета «Полесская правда», у групу зламыснікаў уваходзілі две дзяўчыны і трое хлопцаў.

Дзяўчаты знаёміліся з патэнцыйнымі ахвярамі і ахвотна згаджаліся зайсці ў госці «на гарбату». Праз некаторы час у кватэру ўрываліся дужыя хлопцы, збівалі гаспадароў і адбіралі грошы і каштоўныя рэчы.

Пакуль выяўлена, што за дзесяць дзён «брыгада» здзейсніла чатыры падобныя напады. Следства працягваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?