Восем расійскіх паліцыянтаў загінулі ў выніку выбуху ў інгушскім Малгабеку на пахаванні свайго калегі. 15 чалавек шпіталізаваныя. Выбух здзейсніў тэрарыст-смяротнік.
Магутнасць выбухоўкі склала каля 3 кг у тратылавым эквіваленце.
На месцы выбуху знайшлі адарваную галаву меркаванага тэрарыста, зараз ідзе яго апазнанне.
Тэрарыст зайшоў у двор прыватнага домаўладання ў момант, калі туды прыехалі супрацоўнікі паліцыі, каб выказаць спачуванні з нагоды гібелі свайго калегі, смяротна параненага на вуліцы Малгабека напярэдадні, і прывёў у дзеянне выбуховае прыстасаванне, якое было замацавана ў яго на поясе.