Мітынг супраць ГКЧП. Выступае Зянон Пазняк. Жнівень 1991 г.

Мітынг супраць ГКЧП. Выступае Зянон Пазняк. Жнівень 1991 г.

19 жніўня 1991 г. у Маскве было абвешчана аб стварэньні гэтак званага “дзяржаўнага камітэту ў справе надзвычайнага становішча” (ГКЧП), мэтай якога было спыніць дэмакратычныя працэсы і сувэрэнізацыю рэспублік СССР.

19.08.2012 12:10

Прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў быў незаконна адхілены ад пасады і ўзяты ад хатні арышт у крымскай рэзідэнцыі.

У той жа дзень дэпутаты Апазыцыі БНФ на чале з З. Пазняком абвясьцілі ГКЧП дзяржаўнымі злачынцамі, звярнуліся да дзяржаўных служачых і кіраўнікоў прадпрыемстваў з заклікам не выконваць іх загады і запатрабавалі ад кіраўніцтва Вярхоўнага Савета склікання нечарговай сесіі.

Увечары 19 жніўня БНФ сабраў на сустрэчу з дэпутатамі на плошчу перад Домам ураду некалькі сотняў чалавек; 20-21 жніўня на плошчы збіраліся ўжо тысячы.

У Маскве вакол Белага дома, дзе знаходзіўся прэзідэнт РСФСР Барыс Ельцын, які абвясціў ГКЧП незаконным, сабраліся некалькі дзясяткаў тысяч людзей. У ноч з 20 на 21 жніўня ў выніку супрацьстаяння цывільных грамадзянаў з вайскоўцамі тры чалавекі загінулі. 21 жніўня путчысты пацярпелі паразу.

Да патрабаваньня дэпутатаў Апазіцыі БНФ аб скліканьні сэсіі далучыліся іншыя дэмакратычныя дэпутаты, і сесія была прызначаная на 24 жніўня.

25 жніўня 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў прапановы дэпутатаў БНФ і абвясціў Незалежнасць Беларусі, надаўшы Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статус канстытуцыйнага закону. Дзейнасьць КПБ-КПСС і ЛКСМБ была спыненая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?