У пятніцу бацька палітвязня Анатоль Пракапенка з адвакатам наведалі Магілёўскую калонію, дзе Арцём адбывае 7-гадовае пакаранне. Кіраўніцтва калоніі паведаміла адвакату, што з 8 жніўня Арцём галадае,
а 15 жніўня яго змясцілі ў ШІЗА.
На думку маці Арцёма спадарыні Віялеты, яе сына хочуць ізаляваць у калоніі.

Раней палітвязню забаранілі атаварвацца нават на 100 тысяч (як злоснаму парушальніку, яму скарацілі так званую «атаварку» з 500 тысяч да 100 тысяч).

Яго справабалі перавесці на працу ў першую змену (а працуе Арцём памочнікам маляра), і тады ён заставаўся б без абеду.
Бо Прапакенка — вегетарыянец, і замест абеду сам гатуе сабе кашу — залівае кіпнем паўфабрыкат.
Лісты палітвязень атрымлівае толькі ад бацькоў, іншая карэспандэнцыя да яго не даходзіць.
Маці Ігара Аліневіча спадарыня Валянціна пасылала Пракапенку віншавальныя паштоўкі з Вялікаднем, з днём народзінаў, і яны вярнуліся.

Бацькі Пракапенкі разам з адвакатам збіраюцца наведаць Арцёма 22 жніўня,

калі ён павінен выйсьці з ШІЗА.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?