У заключных матчах 21-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі 19 жніўня «Белшына» з буйным лікам выйграла дома ў «Мінска» — 3:0 (Бранфілаў, 10, Скавыш, 25, Колб, 76), а аўтсайдар «Брэст» таксама на сваім полі саступіў «Славіі» — 1:2 (Кушчанка, 80, з пенальці — Волкаў, 48, з пенальці, Алексиян, 90 +3, у свае вароты).

17 жніўня БАТЭ згуляў унічыю з «Гомелем» — 0:0, 18 жніўня мінскае «Дынама» перамагло «Тарпеда-БелАЗ» — 2:0 (Палітэвіч, 36, Дам’янавіч, 64), а «Нёман» узяў верх над «Нафтанам» — 3:0 (Лясюк, 22, Дзенісевіч, 77, Яблан, 83).

Становішча камандаў: БАТЭ — 42 ачкі (19 гульняў; розніца мячоў 29–9), «Шахцёр» — 38 (19; 35–12), «Гомель» — 32 (16; 19–7), «Дынама» — 32 (19; 21–13), «Мінск» — 24 (19; 22–31), «Нёман» — 24 (19; 32–22), «Славія» — 20 (18; 14–37), «Белшына» — 19 (19; 13–22), «Тарпеда-БелАЗ» — 18 (19; 8–19), «Нафтан» — 17 (19; 13–26), «Брэст» — 15 (18; 13–22).

Н

аступны тур пройдзе 26 жніўня.
Матч «Славія» — БАТЭ перанесены на 18 кастрычніка ў сувязі з удзелам барысаўскага клуба ў плэй-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?