У Беларусі стабілізавалася сітуацыя з распаўсюджаннем ВІЧ‑інфекцыі. Аб гэтым заявіла карэспандэнту БЕЛТА намеснік начальніка ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя рэспублікі Людміла Жылевіч.

На 1 красавіка бягучага года ў нашай краіне кумулятыўная колькасць ВІЧ‑інфекцыі склала 8 тыс. 14 выпадкаў.

У сваю чаргу ў аддзеле прафілактыкі ВІЧ/СНІД Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя паведамілі, што за першыя тры месяцы бягучага года ў Беларусі было выяўлена 267 выпадкаў ВІЧ‑інфекцыі.

Як і раней, на першым месцы па агульнай колькасці інфіцыраваных знаходзіцца Гомельская вобласць. Тут зарэгістравана 4 тыс. 340 выпадкаў ВІЧ‑інфекцыі. На другім месцы горад Мінск — 1 тыс. 136 выпадкаў, на трэцім Мінская вобласць — 953 выпадкі.

Пераважная большасць інфіцыраваных — гэта маладыя людзі ва ўзросце ад 15 да 29 гадоў. Удзельная вага ўзроставай групы 15‑19 гадоў зменшылася з 24,5 працэнта ў 1996 годзе да 3 працэнтаў у 2006 годзе.

Прадаўжае расці колькасць людзей, інфіцыраванне якіх адбылося ў выніку сексуальных кантактаў. Так, калі яшчэ ў 2005 годзе такіх было 57,2 працэнта, то ў 2006‑м ужо 63,4 працэнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?