Кітай у ліпені правёў паспяховыя выпрабаванні найноўшай міжкантынентальнай балістычнай ракеты. У адрозненне ад раней наяўных у Кітая носьбітаў, яна здольная дасягнуць любой кропкі на тэрыторыі ЗША, піша аўтарытэтны спецыялізаваны амерыканскі часопіс Jane's Defence Weekly.

Выданне спасылаецца на звесткі з амерыканскіх выведвальных і вайсковых крыніц. Ракету «Дунфэн-41» (DF-41) запусцілі з палігона «Учжай» і яна трапіла ў цэль у пустыні на захадзе краіны.

Дальнасць дзеяння ракеты складае ад 10 тыс. да 14 тыс. км, яна аснашчана раздзяляльнай галаўной часткай з індывідуальным навядзеннем і нясе ілжывыя цэлі, якія імітуюць баявыя блокі для пераадолення сістэмы проціракетнай абароны (ПРА). Раней Кітай не меў ракет такой далёкасці дзеянні і з такімі раздзяляльнымі боегалоўкамі, адзначае выданне.

Такія ракеты мела Расія, аднак новае пакаленне расійскіх балістычных ракет не вылучаецца надзейнасцю.

ЗША ў адказ паскораць разгортванне ПРА ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне. Кітайскія ракеты пакуль не могуць пераадолець амерыканскую ПРА. ЗША павялічыць колькасць баявых караблёў у рэгіёне і паставіць дадатковыя стацыянарныя батарэі ПРА ў Японіі і на Філіпінах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?