У Паўднёва-Афрыканскай рэспубліцы малады бегемот прабраўся на тэрыторыю прыватнага запаведніка, заскочыў у басейн і захрас там.

«Ніякага спосабу выбрацца ў яго няма», — сказала журналістам загадчыца запаведніка Рубі Ферэйра.

Яна адзначыла, што басейн досыць вялікі, і бегемоту не цесна.

Цяпер ля басейна сабралася група экспертаў, якія вырашаюць, як дастаць жывёліну з басейна. Для пачатку плануецца асушыць басейн, усыпіць бегемота і падняць яго з дапамогай будаўнічага крана.

Заолагі мяркуюць, што бегемот трапіў на тэрыторыю прыватнага запаведніка, уцякаючы ад варожа настроеных самцоў са сваёй зграі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?