Старшыня ЦВК правяла ў Мінску прэс-канферэнцыю, на якой распавяла пра вынікі рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты палаты прадстаўнікоў.

Ярмошына агучыла абагульненыя лічбы па краіне. Ужо вядома, што былі зарэгістраваныя 363 чалавекі, 9 чалавек зняліся з выбарчай гонкі (раней паведамлялася пра 7), 122 атрымалі адмову ў рэгістрацыі (раней казалі пра 124-х).

Лідзія Ярмошына нагадала, што на выбарах у палату прадстаўнікоў 2008 года было 16 безальтэрнатыўных акругаў. Цяпер — 4: па 1 — у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, 2 — у Мінскай. Старшыня ЦВК не выключае, што да пачатку датэрміновага галасавання колькасць такіх акругаў можа яшчэ змяніцца.

ЦВК атрымаў 20 скаргаў ад прэтэндэнтаў, якіх не зарэгістраваліся кандыдатамі ў дэпутаты. Іх пачнуць разглядаць у аўторак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?